Гаўдзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўдзіла (Гаўдэль, Гаўдзіль, Гальдзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гаўдзіла, Гаўдзела або Гаўдула (Gaudila, Gaudela[1], Gaudula[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
У Прусіі бытавала імя Гаўдыл: Gaudil (або Gandil; 1360 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Андрей Кговдилович (1538 год)[7]; Magdalena Gaudelewicz (1751 год)[8]; Marianna Galdziel (1805 год)[9][a].
Remove ads
Носьбіты
Гаўдэлі (Gawdel) — прыгонныя зь вёскі Вялікага Сяла, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
Гаўдзілевічы (Gawdzilewicz) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[13].
Гаўдзялевічы (Gawdzielewicz) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род[14].
Гаўдзілевічы (Gaudzilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Рэчыцкага павету[15].
У XVI ст. існаваў маёнтак Гаўдзілавічы (Говдиловичи) у Жамойцкім старостве[16].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads