Каз
мужчынскае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каз (Казь), Гась — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Газа або Каза, пазьней Каз (Gazo, Cazo, Kass) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова газ- (каз-), магчыма, паходзіць ад гоцкага bigitan 'знайсьці'[2] або ад асновы -гед- (-гад-, -гід-)[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Казека, Казіль, Казімер (Казмар). Адзначаліся германскія імёны Kaseke, Cazilo, Gasmarus (Gazmar)[a].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gacz, Gaczczinne, Gaczołt[5].
У Прусіі бытавалі прозьвішчы Kosemundt[6] і Kosemund[7][8]. У Памор’і адзначалася прозьвішча Casimen[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мордасъ Васюковичь зъ братомъ своимъ Казомъ а Нацомъ (22 траўня 1514 году)[10]; село Волосовичи… Коза Ивановичъ (1552 год)[11]; Hriczuta, Koza, Lawrin Haponowici (1558 год)[12]; Васко Казъ (12 ліпеня 1560 году)[13]; Манецъ Казичъ (1563 год)[14]; Symonem Kaziewiczem (2 красавіка 1686 году, 22 красавіка 1688 году)[15]; Michael Kaziewicz de Syntowty (1698 год)[16]; Joannes Kaziewicz (2 лістапада 1710 году[17], 24 траўня 1715 году[18]); Barbara Kazowna (26 лістапада 1786 году)[19]; Maryanna Kazewicz (1804 год)[20]; Krystyna Kazawicz (1831 год)[21][b].
Remove ads
Носьбіты
- Сымон Казевіч — студэнт Віленскай акадэміі, які ўпамінаецца ў 1686 і 1688 гадох
Гасевіч (Gasiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Казішкі.
Заўвагі
- Таксама адзначаліся старажытныя германскія імёны Gazobert, Gazlind, Kezaman[4]
- Таксама:
- Казбор, Казбар, Казбер, Кашбар: в людеи наших дорсуничанъ… Козбора Билминовича (22 ліпеня 1501 году)[22], Казбаръ, Андрей Черневичи (1563 год)[14], Symon Kazberowicz (1667 год)[23], Юры і Ганна Кашбары (Кошбар) — шляхцічы з ваколіцаў Расенаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[24];
- Казікайла: купил в Гануса немца жеребеи земли в Берестеиском повете, в Половецком десятку на имя Казикаиловскии (1 верасьня 1512 году)[25];
- Гасгін, Казген: Онъдрушку Кгоскгиновичу люди данъники (7 лістапада 1442 году)[26], в Жомоити… Казкгены (2 кастрычніка 1511 году)[27];
- Касьмін: Юри Косминовичъ (1528 год)[28]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads