Кезгайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кезгайла (Кежгайла, Кезгал, Кезкайл, Кезкіл, Кізкель), Гезгайла (Гесгайла, Гезгал, Гежгайла, Гезгіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гезела, Гесмонт; германскія імёны Geske, Gesela, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гезгала (Giezgała, Giezgało)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kesgaylo Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году)[7]; Kynsgail[a] (17 жніўня 1404 году)[9]; па(н) Кезкаилъ (20 траўня 1407 году)[10]; Michel andirs Kynsegail (26 траўня 1410 году)[11]; Nicolao alias Kynsgal (20 красавіка 1411 году)[12]; Kynsgalo capitaneo Samagittariun (31 траўня 1412 году)[13]; пану Кгескгоилу (1413—1424 гады)[14]; пану Кезкгаилу (22 чэрвеня 1415 году)[15]; Michaele alias Keysgal capitaneo terre Samaytarum (23 кастрычніка 1417 году)[16]; Keynsgal capitaneo Samagittie (22 чэрвеня 1421 году)[17]; Michael Kinsgall capitaneus Samagitarum (27 верасьня 1422 году)[18]; Kinsgail Hauptmann von Samaiten (10 ліпеня 1425 году)[19]; Dominus Mychaell alias Kenzegall capitaneus terre Samagittarum (13 лютага 1426 году)[20]; Kinsgal (29 красавіка 1431 году)[21]; Gensegal (22 чэрвеня 1431 году)[22]; Kenzgal Capitanei Samagittie (1 верасьня 1431 году)[23]; Kiezygal capitaneo Samogitarum (Kiezygal capitaneus Samogitarum[24]; 24 верасьня 1432 году)[25]; пан Кезкгаило староста Жомоитский[26] (27 верасьня 1432 году)[27]; Michael alias Keszgal, Kesgaylo Wolymunthowicz[28]; s[igillum] domi Kynzgalonis[29], Michael alias Keszgal capitanues Samagitiae[30] (15 кастрычніка 1432 году); Kynszgail (7 лістапада 1432 году)[31]; Kynsgall (13 лістапада 1432 году)[32]; sigillum domini Kyezgal[33], Kezigal Wostoltowicz[34] (27 лютага 1434 году); Kynzegal (4 лістапада 1434 году)[35]; Michael Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[36]; domino Michaele Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[37]; Кгезкгаило[38], Кезкга(и)л(о)[39], пан Михаило Кгезкгаиловичъ[40], пан Михаило Кезкгаиловичъ[41] (1440—1492 гады); пану Кгезкгайлу (15 лютага 1448 году)[42]; Я, панъ Янъ Кезкиловичъ (1449—1478)[43]; ego Michael Gieszgalowicz… Joanne Giezgalovicz (22 лютага 1476 году)[44]; nos Michael Gyeszgalowycz… Johannes eiusdem Gyeszgali (27 лютага 1476 году)[45]; sigillo generosi domini Nicolai Mikolaiowicz Kieszgal (11 траўня 1520 году)[46]; generose Anne Gieszgałowa… generosi olim Nicolai Gieszgał… domini Nicolai Kiezgal (5 кастрычніка 1529 году)[47]; пан Михаило Кгезкгаловичъ… листу старого пана Кгезкгаилова (23 лістапада 1536 году)[48]; Олтар Кезкгалов (1553 год)[49]; Kiezgał (1565 год)[50]; панъ Михаило Кгезкгило, воевода виленъскии (25 сьнежня 1566 году)[51]; Янъ Шимановичъ Кезкгайловичъ[52], Янъ Кизкелевичъ[53] (1567 год); Giezgały (1744 год)[54]; Kięzgilo (20 лістапада 1746 году і 12 лістапада 1775 году)[55]; Jan Karol Gieżgałło na Baksztach Zawisza Staroscic Starodubowski Pułkownik Petyhorski (4 кастрычніка 1765 году)[56]; Michael Gięzgaylo (20 студзеня 1791 году)[55]; Bartholomeum Gięzgayllo (23 лістапада 1796 году)[55][b].

Remove ads

Носьбіты

Ґежґайлы-Шэметы (Ґезґайлы-Шэметы[61]) — літоўскі шляхецкі род[62].

Кежґайлы (Кейжґайлы) і Ґежґайлы-Кенстовічы — літоўскія шляхецкія роды[63].

На 1881—1909 гады існавала вёска (ваколіца) Кежгайлава[64] (Гежгайлава[65], Гіжгайлава) у Ігуменскім павеце Менскай губэрні[66].

Назву Гезгалы маюць вёскі на гістарычнай Слонімшчыне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Напрыклад, старажытнае германскае імя Geisaricus запісвалася і як Gesericus, Gisiricus, і як Ginsiricus, Gensiricus[8]
  2. Таксама:
    • Скізгайла (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[57]): Skięzgilowna (13 лютага 1840 году)[58], Скизгайлы (12 траўня 1868 году)[59]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads