Генадзь Лаўрэцкі

беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі (нарадзіўся ў 1958 годзе) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ. Зьяўляецца навуковым кіраўніком праекту рэстаўрацыі некалькіх старажытных цэркваў Беларусі.

На думку Лаўрэцкага, насаджэньне на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры ў 2-й палове XIX стагодзьдзя зьяўляецца «найважнейшым этапам у гісторыі беларускай архітэктуры» (рас. важнейшим этапом в истории белорусской архитектуры[2]).

14 жніўня 2015 году на купал Юбілейнага дома ў Менску паставілі вялізны ўкосны васьміканцовы крыж, які зьяўляецца адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі[3]. Лаўрэцкі сьцьвярджае, што ўзнавіў (рас. воссоздал) яго паводле тых крыжоў, што былі на Пакроўскай царкве[4]. Аднак паводле захаваных здымкаў царквы, на яе купалах былі ня ўкосныя васьміканцовыя, а звычайныя грэцкія крыжы.

Remove ads

Крытыка

Рэканструкцыя Спаскай царквы

Лаўрэцкі зьяўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Сьвятога Спаса ў Полацку[5] і выступае за захаваньне выгляду сьвятыні, які тая набыла ў XIX ст.[6] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Рэканструкцыя Калоскай царквы

У 2009 годзе Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Калоскай царквы ў Горадні, згодна зь якім з помніка прапануецца зрабіць гібрыд ХІІ і XIX стагодзьдзяў. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не зьбіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[7].

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе маючыя адбыцца пераўтварэньні[8]:

« Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гародні. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста зьнішчыць »

Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы

Thumb Thumb
Барысаглебская царква ў Наваградку: першая вядомая выява (налева) і вынік рэканструкцыі з надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў (направа, аўтар праекту — Лаўрэцкі)

Улетку 2010 беларуская грамадзкасьць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі царква Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку, згодна зь якім на гатычна-рэнэсансавы помнік мусяць паставіць шатровыя завяршэньні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкаю крытыкаю праекту. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч камэнтуе сытуацыю наступным чынам[9]:

« Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазьнейшых наслаеньняў аб'екту, а не самога аб'екту. Мэтадычна гэта проста абсурдна »

Беларускі архітэктар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампэтэнцыі[10]:

« Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавою ў пачатку — сярэдзіне XIX ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафэсійныя пытаньні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязьлітасным разбурэньнем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна »
Remove ads

Працы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads