Генела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генела (Генуль, Генель, Гінела, Гінель, Кінель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Геніла, Генель або Гінола (Genilo[1], Genilli[2], Gennilo[3], Genellus[4], Ginolo) — імя германскага паходжаньня, утворнае ад імя Ginno з дапамогай суфіксу l[5]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kinel[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинел Петрович… Кинел Мацкович… Кгинел Петрович (1537—1538 гады)[9]; пустыхъ земль… Кгенеловъщина (1542 год)[10]; Щепуть Матеевич Кгенелъ, у него дочка Ганна (17 сакавіка 1578 году)[11]; Jerzy Gienul (1667 год)[12]; Giniełowa (1671—1681 гады)[13]; dom Jendrzeia Ginielewicza (1688 год)[14]; p. Franciszek Ginielewicz (20 кастрычніка 1701 году)[15]; Michał Gienielewicz (1710 год)[16]; Ginielewicz Stanisław (28 чэрвеня 1758 год)[17].

Remove ads

Носьбіты

  • Кінель (Гінель) Пятровіч і Кінель Мацькавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох

Генулі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Гінялевічы (Ginielewicz) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род[18] зь Віленскага ваяводзтва[19].

Гінель (Giniel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гінэлі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads