Гердзейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гердзейка (Гардэйка, Гертык, Кердзейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гардэка, Гердэка, Гердзіка або Гертка (Gardeke[1], Gerdeka, Gerdeca, Gerdecke, Gerdheca, Gerdheka, Gerdeke[2][3], Gerdika, Gerdica, Gerdike, Gerdiche, Gertke[1]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gierdek[6].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Gardeicke (Gardeike)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerdeike filius Styrpeiken satrape nobilis… fratre dicti Gerdeiken (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[8]; Jakub Gierdeyko (1827 год)[9]; Kierdejko (1913 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Гердзейка — літоўскі баярын, які ўпамінаюцца пад 1368 годам
Гардэйка (Gardeike) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].
Гертыкі (Gertyk) гербу Грымала — літоўскі шляхецкі род[12].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads