Гердушкі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герду́шкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дунаю. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Герд або Гірд (Gerd, Gyrd) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].

Гісторыя

У XVII стагодзьдзі маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе вёска ўваходзіла да Трабскай парафіі, уласнасьць Флярыяна Казла, 3 дымы. У 1735 годзе — 2 дымы, належала Антону Рыдзеўскаму.

У 1861 годзе — 46 рэвіскіх душ, вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У 1897 годзе ў вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 годзе ў вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін зямлі. У пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1921—1939 гадох у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

12 кастрычніка 1940 году ў вёсцы 48 двароў, 187 жыхароў і засьценак — 12 двароў, 41 жыхар. Уваходзіць у Такарышкаўскі сельсавет Юрацішкаўскага раёну.

У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Калектыўная праца». У 1954 годзе далучана да калгасу «Прагрэс». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. 3 1960 году ў Даўгердзіскім, з 1963 году ў Юрацішкаўскім, з 1965 году ў Такарышкаўскім, з 17 ліпеня 1985 году ў Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 годзе — 207 жыхароў. У 1999 годзе — 39 двароў, 75 жыхароў.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads