Герта Мюлер

нямецкая пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Герта Мюлер
Remove ads

Герта Мюлер (па-нямецку: Herta Müller; нар. 17 жніўня 1953) — нямецкая пісьменьніца, грамадзкі дзяяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2009 году з фармулёўкай «з засяроджанасьцю ў паэзіі й шчырасьцю ў прозе апісвае жыцьцё абяздоленых».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Герта Мюлер нарадзілася ў сям’і нямецкамоўных румынскіх фэрмэраў. Яе дзед быў заможным фэрмэрам, але ж яго багатая спадчына была канфіскаваная камуністычным рэжымам. Яе бацька служыў у войску СС у гады Другой сусьветнай вайны, потым, у камуністычнай Румыніі, працаваў вадзіцелем грузавіка.

Творчасьць

Аўтар вершаў, прозы, эсэ. Выступае як мастак і фатограф. Яе галоўная тэма — досьвед перажытай несвабоды й гвалту, індывідуальная й калектыўная памяць, выцясьненьне з памяці, амнезія, нежаданьне памятаць. Дзеяньне шматлікіх раманаў Мюлер адбываецца ў румынскай правінцыі эпохі Чаўшэску.

Зборнікі прозы і эсэ

  • Niederungen (Нізіна) (Бухарэст, 1982)
  • Drückender Tango (цяжкае танга) (Бухарэст, 1984)
  • Barfüßiger Februar (Басаногі люты) (1987)
  • Wie Wahrnehmung sich erfindet (1990)
  • Der Teufel sitzt im Spiegel (Д’ябал знаходзіцца ў люстэрку) (1991)
  • Eine warme Kartoffel ist ein warmes Bett (1992)
  • Der Wächter nimmt seinen Kamm (1993)
  • Angekommen wie nicht da (1994)
  • Hunger und Seide (Голад і шоўк) (1995)
  • In der Falle (1996)
  • Der fremde Blick oder das Leben ist ein Furz in der Laterne (1999)
  • Heimat ist das, was gesprochen wird (2001)
  • Der König verneigt sich und tötet (Кароль кланяецца і забівае) (2003)
  • Die blassen Herren mit den Mokkatassen (2005)
  • Atemschaukel (2009)
  • Cristina und ihre Attrappe oder Was (nicht) in den Akten der Securitate steht (2009)
  • Immer derselbe Schnee und immer derselbe Onkel (2011)
  • Vater telefoniert mit den Fliegen (2012)

Беларускія пераклады

  • Мюлер, Герта. Голад і шоўк. Мужчыны і жанчыны ў будзённым жыцці // ARCHE. № 4 (103) — 2011. С. 384—397: іл.
  • Мюлер, Герта. Зьвер сэрца. Урывак з раману(недаступная спасылка). // Дзеяслоў. № 43 — 2009.
  • Мюлер, Г. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца : [раман] / Герта Мюлер ; пер. з ням. Вольгі Гронскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 216 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7210-72-5.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads