Герын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герын (Гірын, Гірынь, Гарын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Герын, Гірын або Гарын (Gerin, Girin[1], Girinus[2], Garin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerinus[5].
У Прусіі бытавала імя Garene[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Герын (Geryn)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Полочане… а з мещанъ Кгирина (каля 1492 году)[8]; Гирина вдова (1566 год)[9]; Girin (1671—1681 гады)[10]; Hory: p. Tomasz Giryń (1690 год)[11]; xiędza Marcina Giryna, kommendarza Wieliskiego (10 верасьня 1714 году)[12]; Obrąb Pupiszki. Stanisław Gieryn. Krasławski (26 жніўня 1765 году)[13]; Jegomość Pan Krzysztof Giryn (7 лістапада 1765 году)[14]; z Komkow… Janko syn Andrzeja Gieryn (20 лютага 1816 году)[15]; Elżbieta Girynowicz (1861 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Герын — адзін з палятынаў пры двары Карла Вялікага
Герыны — парафіяне касьцёлаў ў ваколіцах Дынабургу, якія ўпамінаюцца канцы XVIII—XIX стагодзьдзях[17].
Гірыны гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету і Вільні[18].
Гірыні або Гірыны (Giryń, Giryn) гербу Зьнін — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў і Аранаў[19].
Гарыновічы (Garynowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[20].
Герын (Gerin) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[21].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Гірыны і Гірынішкі, у гістарычнай Прусіі — Гірэнэн.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads