Геральд

старонка-неадназначнасьць Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геральд, Геральт (Гералт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гервалд, Гералд або Гералт, пазьней Геральд (Gerwald, Gerolt, Gerold) і Валдгер (Waldger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гервід, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gervida, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Левалт, Рамвольт, Рынгвальд; германскія імёны Lewolt, Romuald, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Адпаведнасьць імя Гіраўд германскаму імю Gerold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Geralt (Gierałt)[6].

У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Gerold[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яновая Кгералтовая вдова (1528 год)[8]; Кгералты. Петръ Марковичъ з Кгералтовъ… Каликшты Павъловичъ з Кгералтовъ… Кгрекгоръ Езвовичъ з Кгералътовъ[9], Юзофъ Яновичъ Кгералтъ[10] (1567 год); Kazimierz Gierald Towiański, s. Wileński… Franciszek Gierald Towiański (6 лютага 1764 году)[11]; Kazimierz Gieralt Towiański — s. W., Franciszek Gieralt Towiański… Antoni Gierald Towiański ł. w. W. (19 лютага 1764 году)[12]; Ignacy Gieralt Towiański — sędzią ziemski wojewodztwa Wileńskiego (26 лютага 1792 году)[13]; Ignacym Gieraltem Towiańskim (12 і 25 лютага 1794 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

Гералтовічы (Gierałtowicz) гербу Гералтлітоўскі шляхецкі род[16] зь Вількаміршчыны[17].

Ґеральт-Выжыцкія — літоўскі шляхецкі род[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads