Гірыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гі́рыны[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Мястры. Уваходзяць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Герын або Гірын (Gerin, Girin) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
У 1904 годзе Гірыны ўпамінаюцца як вёска Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 42 жыхары. Побач зь вёскай знаходзяўся фальварак Гірыны Мядзельскай воласьці Вялейскага павету. Фальварак быў у валоданьні пана Алановіча. Фальварак налічваў 9 жыхароў. На 1907 год вёска налічвала 7 двароў, 50 жыхароў.
На 1921 год Гірыны былі засьценкам Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 9 двароў і 46 жыхароў.
12 кастрычніка 1940 году Гірыны ўвайшлі ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Налічваліся 14 двароў і 69 жыхароў.
У верасні 1943 году — у Другой сусьветнай вайны нацысты цалкам спалілі вёску. Па вайне Гірыны былі адбудаваныя.
У 1948 годзе савецкія ўлады стварылі калгас імя Пушкіна. З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году Гірыны знаходзіліся ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну. 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Remove ads
Насельніцтва
- 1 студзеня 1997 году — 9 двароў, 17 жыхароў
- 1999 год — 19 жыхароў
- 2010 год — 5 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads