Бутгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутгер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ботгер або Бутгер (Botgerus, Bótgeirr[1], Botger[2], Butger[3]), Бодзігер (Bodeger) і Гербота (Gerboto) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Гермонт; германскія імёны Gerolt, Gervida, Geromont) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[7].
У 1637 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Otto Wilhelmus Böddikerus, Regiomontanus Prussus, у 1654 годзе — Christophorus Bötger, Fridlandensis Borussus[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Hans Butgierowna małżonka pomienionego pana Thomasa Freza miesczanie kowieńscy (XVI ст.)[9].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads