Павал Батаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Батаў
Remove ads

Па́вал Іва́навіч Ба́таў (1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897, в. Філісава, Яраслаўская губэрня — 19 красавіка 1985, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал арміі, удзельнік Першай сусьветнай, грамадзянскай у Расеі, грамадзянскай у Гішпаніі, савецка-фінскай і нямецка-савецкай войнаў, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Павал Батаў у дзяцінстве, 1910—1913

Павал Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897 ў вёсцы Філісава Рыбінскага павету Яраслаўскай губэрні (цяпер у Рыбінскім раёне Яраслаўскай вобласьці Расеі) у беднай сялянскай сям’і. Расеец. Скончыў 2 клясы вясковай школы. У 13 рокаў праз надзвычайную беднату сям’і зьехаў у Пецярбург, дзе пайшоў працаваць у гандлёвы дом братоў Лявонавых[1]. 5 рокаў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-замоваў. Адначасна экстэрнам здаў іспыты за шэсьць клясаў і плянаваў працягваць навучаньне.

Першая сусьветная вайна

Thumb
Павал Батаў у царскай арміі (1916)

Праз рок пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны Павал Батаў паступіў на службу ў царскае войска. У 1916 року скончыў вучэбную каманду і быў накіраваны на фронт, дзе стаў камандоўцам аддзяленьня выведнікаў. За адзнаку ў баёх узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і двумя мэдалямі[2]. Увосень 1916 року паранены і накіраваны ў Петраград на лекаваньне. У 1917 року скончыў каманду па падрыхтоўцы ў школу прапаршчыкаў і ў званьні малодшы унтэр-афіцэр скончыў службу ў імпэратарскім войску[2].

Грамадзянская вайна ў Расеі

У жніўні 1918 року Павал Батаў пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Служыў у 1-м Савецкім стралковым палку, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка па маршавых фармаваньнях пры Рыбінскім ваенкамаце, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка Рэзэрву камначскладу Маскоўскай ваеннай акругі[2]. Удзельнічаў у здушэньні Раманава-Барысаглебскага сялянскага мецяжу. З 1919 року памочнік камандзіра роты, камандзір роты.

Міжваенны пэрыяд

Па сканчэньні Грамадзянскай вайны Павал Батаў камандаваў батальёнам у Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[3]. У 1927 року скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканаленьня камскладу РСЧА «Стрэл». Чалец КПСС ад 1929 року. Ад 1931 — начальнік штабу, а з 1934 — камандзір 3-га стралковага палку Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[2][4][5].

Грамадзянская вайна ў Гішпаніі

Ад сьнежня 1936 да жніўня 1937 року[2] пад псэўданімам Пабла Фрыц[6] знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Гішпаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пост ваеннага дарадніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, пасьля дарадніка Тэрўэльскага фронту[1]. Падчас адной з рэкагнасцыровак цяжка паранены[7]. Па вяртаньні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сьцягу і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпусу. Са жніўня 1938 року камандзір 3-га стралковага корпусу[2]. У гэтым чыне прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне і ў паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну[1].

З красавіка 1940 року намесьнік камандоўца войскамі Закаўкаскай вайсковай акругі.

Нямецка-савецкая вайна

За некалькі дзён да пачатку нямецка-савецкай вайны прызначаны камандоўцам сухапутнымі войскамі Крыму і адначасна камандзірам 9-га корпусу[1]. Арганізоўваў супрацьдэсантную абарону Крымскай паўвыспы. Рашэньнем Стаўкі ВГК ал 14 жніўня 1941 прызначаны намесьнікам камандоўца створанай 51-й Асобнай арміі. У другой палове верасьня, калі перадавыя часткі 11-й нямецкай арміі падышлі да Крыму, ачоліў апэратыўную групу, прызначаную для нанясеньня контрудараў. Кіраваў дзеямі войскаў пры адбіцьці спробаў нямецкіх войскаў прарвацца ў Крым цераз Перакопскі перашыек.

Пасьля эвакуацыі з Крыму — камандовец 51-й Асобнай арміяй (19 лістапада — сьнежань 1941 року)[8]. Кіраваў падрыхтоўкай арміі да Керчанска-Феадосійскай дэсантнае апэрацыі.

У студзені-лютым 1942 камандаваў 3-й арміяй Паўднёва-Заходнягя фронту наўзамен загінулага Пётра Пшоньнікава. Быў памочнікам камандоўцы Бранскага фронту па фармаваньнях, камандоўцам 4-ай танкавай арміі на Данскім фронце.

14 кастрычніка 1942 прыняў камандаваньне 65-й арміяй. 19 лістапада армія ў складзе Данскога фронту з раёну Клецкай перайшла ў наступ, прарвала абарону суперніка, вызваліла Казачы Курган, Вярцячы і выйшла на заходнюю ўскраіну Сталінграду. Удзельнічала на заключным этапе Сталінградзкай бітвы ў апэрацыі «Кальцо» па зьнішчэньні акружанай нямецкай групоўкі генэрал—фэльдмаршала Фрыдрыха Паўлюса. Зьнішчыла болей за 30 000 і ўзяла ў палон каля 26 500 гітлераўцаў.

У лютым-сакавіку 1943 року разам зь іншымі войскамі сфармаванага на базе Данскога Цэнтральнага фронту прыняла ўдзел у Сеўскай наступальнай апэрацыі на паўночным напрамку і прасунулася на 30-60 кілямэтраў на захад. У часе Курскай бітвы 65-я армія трымала абарону на выступе супраць 20-га армейскага корпусу ў раёне Сеўску.

З 26 жніўня па 30 верасьня ўдзельнічала ў Чарнігаўска-Прыпяцкай апэрацыі, абароне ў раёне Сеўску, фарсіраваньні р. Дзясны, вызваленьні г. Ноўгарад-Северскі, прайшла зь цяжкімі баямі каля 300 кілямэтраў і выйшла да сярэдняга цячэньня Дняпра ў раёне м. Лоеў.

Павал Батаў пачаў рыхтаваць войскі да фарсіраваньню Дняпра. 15 кастрычніка 1943 року пасьля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі сілы 4-га батальёну захапілі пляцдарм на правым беразе ракі і ўтрымлівалі яго цягам усяго дню. Да 27 кастрычніка злучэньні 65-ай армі адваявалі пляцдарм на 20 кілямэтраў у глыбіню і 35 кілямэтраў па фронце пераправы. З захопам стратэгічных пляцдармаў на Дняпры былі створаныя ўмовы для наступу ў Беларусі і правабярэжнай Украіне.

Войскі Паўла Батава ў складзе 2-га Беларускага фронту прымалі ўдзел у Вісла-Одэрскай, Млаўска-Эльбінскай, Усходне-Прускай, Усходне-Памяранскай і Бэрлінскай наступальных апэрацыях.

Другім мэдалём «Залатая Зорка» генэрал-лейтэнант Батаў узнагароджаны 26 чэрвеня 1945 року за ўзорнае кіраваньне войскамі ў Беларускай апэрацыі, пры фарсіраваньні р. Віслы, штурме Данцыгу і авалоданьні Штэтынам.

Remove ads

Пасьля вайны

У пасьляваенны час Павал Батаў камандаваў 7-й і 11-й арміямі (1945—1950), быў першым намесьнікам Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Нямеччыне, камандуючым войскамі Прыкарпацкае і Прыбалтыйскае вайсковае акругаў (1950—1958), старэйшым ваенным адмыслоўцам у Народна-вызваленчай арміі Кітаю.

У 1962—1965 гг. — начальнік штабу Аб’яднаных Узброеных сілаў краінаў-удзельніц Варшаўскае дамовы, пасьля ў групе генэральных інспэктараў МА СССР. У 1970—1981 — старшыня Савецкага камітэту вэтэранаў вайны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў. Актыўна супрацоўнічаў з ваеннымі выдавецтвамі, напісаў кнігі «У паходах і баёх», «Перакоп 1941» і інш.

Сканаў 19 красавіка 1985 року. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Remove ads

Сям’я

Павал Батаў быў жанаты зь Юзэфай Сямёнаўнай. Мелі двух дачок — Маргарыту і Галіну.

Узнагароды

Ордэны

  • восем ордэнаў Леніна
  • тры ордэны Чырвонага Сьцягу
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • тры ордэны Суворава 1-й ступені
  • Ордэн Кутузава 1-й ступені
  • Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» 3-й ступені
  • Ордэн «Знак Пашаны»

Мэдалі

  • «За воінскую мужнасьць. У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільіча Леніна»
  • «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
  • «За абарону Сталінграда»
  • «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
  • «За вызваленьне Варшавы»
  • юбілейныя мэдалі СССР
  • Ганаровая зброя з залатой выявай Дзяржаўнага гербу СССР

Ордэны і мэдалі замежных дзяржаваў

  • Ордэн Брытанскай імпэрыі Камандорскі крыж
  • ордэны Польшчы
  • Два ордэны Народнай рэспублікі Баўгарыя II ступені
  • Румынскі ордэн Тудара Ўладзімірэску I клясы
  • Вугорскі ордэн Чырвонага Сьцягу
  • Мангольскія ордэны
    • Ордэн Сухэ-Батара
    • Баявога Чырвонага Сьцягу
  • Ордэн Заслуг перад Айчынай у золаце (НДР)
  • 11 мэдалёў розных краінаў.

Павал Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінску (1972) і Яраслаўскай вобласьці (1983), местаў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Шацілавічы[9], Гданьск і Шчэцін.

Remove ads

Памяць

Імем Паўла Батава названыя праспэкт і вуліца ў Рыбінску[10], вуліцы ў Бранску, Валгаградзе, Яраслаўлі, Шацілавічах, Бабруйску, Пружанах, Данецку, Макееўцы. У Рыбінску на Мэмарыяльным комплексе «Агонь славы» яму ўсталяваны бронзавы бюст, на радзіме створаны музэй.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads