Грабаў (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гра́баў[2][3][4][5][6] (афіцыйная назва — Гра́бава[5]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Случы, за 6 км на поўнач ад Мілевічаў. Грабава ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Remove ads
Назва
Вёска ў першыню згадваецца пад назвай Грабаў[7][8][9], якая хутчэй за ўсё паходзіць ад назвы дрэва граб[10]. У савецкі час назва набыла форму Грабава[11]. У сучаснай Беларусі на афіцыйным узроўні працягваюць ужываць савецкую форму назвы[5][12]. Пры гэтым мясцовыя жыхары працягваюць ужываць гістарычную назву Грабаў[13][14][15][16][10].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[12].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[17].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 6 траўня 1896 году — вёска: 26 двароў, 194 жыхары (90 жанчын, 104 мужчыны); фальварак: 5 жыхароў (2 жачыны, 3 мужчыны)[18]
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 263 жыхары; 1994 год — вёска: 153 двары, 378 жыхароў[6]; 1999 год — 268 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 218 жыхароў, 113 двароў[12]; 2009 год — 169 жыхароў[19]; 2018 год — 111 жыхароў, 68 двароў[1]
Вуліцы
Азёрная, Маставая, Першамайская, Школьная.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads