Гразіна (Аршанскі раён)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гра́зіна[3]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Воршы і за 500 м на паўночны ўсход ад чыгуначнай лініі ВоршаЛепель. Гразіна ўваходзіць у склад Межаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першае ўпамінаньне 1607 год у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[4] У XVІІІ стагодзьдзі вёска ва ўласнасьці езуітаў.[1] Вёску Гразіна ўзгадывае запіс ад 17 красавіка 1716 году ў кнізе ўрадавых устаноў Магілёўскай губэрні мужа й жонкі Цывінскіх (герб «Варня»(pl)) аб перадачы на карысьць езуітаў Амсьціслаўскага калегіюма маёнтка ў Віцебскім ваяводзтве Аршанскага павету пад назвай Засеклі й вёскі Гразіна з уніацкай царквой.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Гразіна ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году па 31 сьнежня 1796 году ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет.[6]

У 1783 годзе Гразіна ва ўласнасьці езуітаў.[7]

У 19-м стагодзьдзі ў Машкоўскай воласьці. Уласнасьць Равенскіх з 1869 году. У 1879 годзе дзейнічалі: карчма, два вадзяных млына, крупадзёрны завод.[8]

У 1910 годзе сяляне валодалі 460 дзесяцінамі зямлі, фэрме Гразіна належыла 276 дзесяцін і царкве Сьвятой Тройцы належыла 75 дзесяцін.[9]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 177 чалавек;[10] 1886 год — 180 чалавек, 25 двароў, вадзяны млын;[11]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 313 чалавек (153 мужчыны і 160 жанчын), 43 двары;[9] 1998 год — 51 чалавек, 28 двароў;
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 27 чалавек;

Інфраструктура

Сярэдняя школа, крама.

Славутасьці

  • Братэрская магіла партызан часоў Другой Сусьветнай вайны. Каля школы пахаваны 7 партызан, якія загінулі ў 1942 годзе. У 1969 годзе пастаўлены помнік — скульптура жанчыны.
  • Помнік у гонар падпольнага Аршанскага райкома КП(б)Б.

Страчаная спадчына

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads