Засеклі

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

За́секлі[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету, за 21 км на паўночны захад ад Воршы, 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі ВоршаЛепель, 96 км ад Віцебску, каля аўтадарогі (Р15) ВоршаЛепель.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першае ўпамінаньне 1532 год. Засеклі ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]

Вёску Засеклі ўзгадвае запіс мужа й жонкі Цывінскіх (герб «Варня»(pl)) ад 17 красавіка 1716 году ў кнізе ўрадавых устаноў Магілёўскай губэрні аб перадачы маёнтка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве й маёнтка ў Віцебскім ваяводзтве Аршанскага павету пад назвай Засеклі, вёскі Гразіна з уніатскай царквой, вёскі Молатыч і засьценкі: Лоскева, Запольшчызна, Астапаўка, Марцінаўка, Таркоўскі, Трутоўскі, Вітальдоўскі, Варапаеўскі на карысьць езуітаў Амсьціслаўскага калегіюма.[4]

...Drugą maiętność naszą w woiewodstwie Witebskim y w powiecie Orszanskim, dwor Zasiekł, więc Hrazin bliżey dworu z cerkwią Unij swiętey fundowaną na włokach dwuch y соlасіą oney, z zascienkaminazwanymi: Loskiewo, Zapolszczyzna, Astapowka, Marcinowka, tak też zascianki: Narkowski, Trunоwsкі, Witułdowsкі, do tey że maiętności Zasіекła wies Mołotycz z Woropaiewskim zasciankiem y z innemi, iako się оtym w testamentie ostatniey woli naszey y w inwentarżu rzetelniey od nas zmiankuie y dokłada, excepto folwarku Dubоwo alias Ambrosowszczyzna, nazwnego lubo się w pierwszym prawie funduszowym sine reflexione dołożyło było, ten jako cale do pomienionych dwuch maiętności nie паlеżąсу, exkludnie się y do tego funduszu naszego należeć nie ma... (пол.)[4]

У XVIII стагодзьдзі ў маёнтку Рагазіна.[2]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Засеклі ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 222 сакавіка 1777 году па 31 сьнежня 1796 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет. [5]

У 1783 годзе ва ўласнасьці Г. Варопаева.[6] У 19-м стагодзьдзі ўласнасьць Хлюдзінскіх. Сяляне вёскі ў 1857 годзе адносіліся да прыходу Рагазінскае царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.[7] Уласнасьць Равенскіх з 1869 году. У 1879 годзе дзейнічалі: карчма, два вадзяных млына, крупадзёрны завод.[8] У 1910 годзе сяляне валодалі 177 дзесяцінамі зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Гразінскае царквы Сьвятой Тройцы Машкоўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні й уваходзілі ў Засеклянскае сялянскае таварыства. Фальварак Засеклі ў маёмасьці Э. Скаржынскага 114 дзесяцін зямлі.[9]

Найноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, зь 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР, з 20 жніўня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году ў Роска-Сялецкім сельсавеце Коханаўскага раёну Аршанскай акругі й з 26 ліпеня 1930 году ў Аршанскім раёне БССР (з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).[10]

Зь 9 верасьня 1946 году ў Коханаўскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Сальніцкім сельсавеце, зь 17 сьнежня 1956 году ў Аршанскім раёне, з 25 сьнежня 1962 году ў Талачынскім раёне. З 12 лютага 1965 году ў Аршанскім раёне й з 11 верасьня 1965 году ў Задроўеўскім сельсавеце.[11]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 86 чалавек[7];
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 22 дома, 50 чалавек; 1940 год — 26 двароў, 109 чалавек; 1926 год — фальварак: 7 двароў, 29 чалавек; 1910 год — вёска: 21 двор, 79 мужчын, 86 жанчын; фальварак: 1 двор, 1 мужчына, 1 жанчына[9];
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 25 дамоў, 27 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads