Рагазіна (Аршанскі раён)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́газіна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны і за 2 км на паўночны ўсход ад аўтамагістралі Ворша — Лепель (Р15). Рагазіна ўваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першае ўпамінаньне 1537 год як сяло Сьцяпана Рагозіна.[1]
«Krokuva, 1537 06 25Зоставене Ивановое Стецковича Мари Масковны и сыновь ее Богдана а Петра Стецковичов пры селцы Степана Рагозыном в Рошском повете, выслузе першого мужа ее Ивашка Черкаса, еи у вене записаном Жикгимонт.
Била намъ чоломь жона дворанина нашого Ивановая Стецковича Маря Масковна и зъ сынъми своими Богданомъ а Петромъ, Ивановичы Стецкевича, и поведила передъ нами, штожъ перво сего была она за двораниномъ нашымъ небожъчыкомъ Ивашъкомъ Черкасомъ, и которое сельцо онъ выслужылъ на брате нашомъ Александры, короли его м(и)л(о)сти, в повете Рошскомъ боярына князя Осемачина, которыи до Москвы втекъ, Степана Рагозино. И тотъ, мужъ ее оное сельцо записаль еи у вене ее, жоне своеи, на штожь и листъ свои еи далъ. Которыи жъ она листы брата нашого Александра, короля его м(и)л(о)сти, и тежъ> тотъ, листъ, записныи оного мужа своего перед нами покладала и била намъ чоломъ, абыхъмы пры томъ сельцы ее зоставили.
Ино мы, листу данины брата нашого и тежь оного лисъту записного огледавшы, з ласки нашое г(о)с(по)д(а)рьское, на ихъ чоломъбитье то вчынили, пры томъ сельцы Рагозиномъ, которое мужъ ее небожъчыкъ Черкасъ дергжалъ, ее самую и сыновъ ее Богдана а Петъра зоставуемъ. Нехаи они тое сельцо Рагозино на себе держать со всимъ, какь ся оное сельцо здавна в собе маеть, з людми, и з земълями пашьными и бортными, и зъ сеножатьми, и зъ гаими, з лесы, и зъ реками, и зъ бобъровыми гоны, и со всимъ с тымъ, якъ то мужъ ее небожчыкъ Черкасъ дергжалъ водълугь данины брата нашого Алексанъдра, короля его м(и)л(о)сти, и того листу записного перъшого мужа ее, небожъчыка Ивашъка Черкаса. И на то есмо имъ дали сес нашъ листъ з нашою печатью.
Писанъ в Кракове, под лет(о) Бож(его) нарож(енья) 1537 м(е)с(е)ца июн(я) 25 ден. индикта 10. Михаило, писар.»[3]
У XVII—XVIII стагодзьдзях маёнтак Рагазіна — маёмасьць шляхты.[4]
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У 1910 гаду сяляне валодалі 160 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Засяклянскае сялянскае таварыства й былі прыпісаны к Гразінскай Сьвята-Троіцкай царкве. Фальварку Рагазіна, уласнасьць Галькевіча, належала 157 дзесяцін зямлі.[5]
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 90 чалавек[6]; 1886 год — 113 чалавек, 18 двароў, школа;[7] 1897 год — 198 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 29 двароў, 100 мужчын, 98 жанчын; фальварак: 1 двор, 1 мужчына, 2 жанчыны; 1923 год — 216 чалавек; 1998 год — 84 чалавекі, 30 двароў; 1999 год — 78 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 59 чалавек
Славутасьці
- Гарадзішча. За 500 мэтраў на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Авальная пляцоўка 60 на 80 мэтраў узвышаецца над навакольнай мясцовасьцю на 15—18 мэтраў.
- Селішча. Каля гарадзішча.[8][9]
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.[6] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Лаўрэнці Горбік.[10][4]
К царкве былі прыпісаны ў 1857 годзе — сёла: Рагазіна, Роскі Сялец; вёскі: Азярок, Баякоўшчына, Даўжаніцы, Драздова, Засеклі, Казлова, Камары, Пагосьцік, Панізоўе, Сялец, Хлусава, Шугалеява; фальварак Цеклінаў.[6]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads