Гудагай (вёска)
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гудага́й[2] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Каменкі. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 43 чалавекі. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія Менск — Вільня).
Гудагай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Гудага́й утварылася ад асновы гуд — беларус[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Гудагай упамінаецца ў канцы XVI стагодзьдзя як паселішча ў складзе маёнтку Астраўцу Ўрбаноўскага, якім у 1-й палове XVII стагодзьдзя валодаў Н. Лакуцеўскі[4]. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Скірмунтаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

19 студзеня 1764 году ўладальнік маёнтку Юзэф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касьцёл Яўленьня (у іншых крыніцах — Раства) Панны Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармэлітаў босых Літоўскай правінцыі. У фундуш кляштару запісалі маёнтак Астравец Урбаноўскі. У 1781 годзе, паводле інвэнтару, у склад маёнтку ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунэлішкі. У касьцёле знаходзіўся цудоўны абраз Панны Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 2-й палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Палянскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар кармэлітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафіяў, а касьцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі жыдам пад знос[5]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касьцёле ў Ашмянах. У 1856 годзе ня зьнесены жыдамі касьцёл набыў, а пазьней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.
На 1866 год у Гудагаі было 11 двароў, на 1886 год — 18, працавала карчма. У 1874 годзе каля мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, зьявілася аднайменная чыгуначная станцыя[6]. 2 жніўня 1907 году з аднаўленьнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гудагай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гудагай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 году ў Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гудагай увайшоў у БССР, у Астравецкі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гадох Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну.
15 ліпеня 2007 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, 1897 г.
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцёл, 1930 г.
- Інтэр’ер касьцёла, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 143 чал.[8]; 1886 год — 117 чал.
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 88 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 43 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Страчаная спадчына
- Кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Гудагаю
- Касьцёл
- Касьцёл, інтэр’ер
- Каля касьцёла
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads