Гілімонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гілімонт, Гільмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гілімунд, Гільмунд, Кільмунд або Гільмонд, пазьней Гільмонт (Gilimund, Gilmundus[1], Kilmundr[2], Gilmondus[3], Gilmont[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гіл- (-кіл-) (імёны ліцьвінаў Гілін, Кілбар, Таўцігіл; германскія імёны Gillin, Kilber, Theudigilius) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Агнешка Гильмонтъ (1858 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
Гілімонты (Gilimont) — літоўскі шляхецкі род[11][12][13].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Кілмант у летувізаванай форме[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads