Гіль (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гіль, Кіл (Кіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гіла або Кіл, пазьней Гіль (Gilo, Kil, Gill) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіл- (-кіл-) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гілейка, Гілін (Гілень), Кілбар, Гілбут, Кільман, Гілімонт, Вінгіль, Мінгіла, Таўцігіл, Эйгіл. Адзначаліся германскія імёны Gilleke, Gillin, Kilber (Gilberia), Gilbody, Killman (Gillman), Gilmondus, Winigilo, Mengilo, Theudigilius, Eigil.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gilbert[4].

У Прусіі бытавалі імёны: Hanus Kille (1370 год), Killine[b][5], Gilbirs[c] (1261 год)[7]. У 1630 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Paulus Gilbertus, Grudentinus, Christophorus Gilbertus, Grudentinus… Borussi[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Стас Кил (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[9]; Woicziech a Andrzey Giliewicy (1558 год)[10]; з роду Жакговичов… Каспору Кгилевичу (15 верасьня 1568 году)[11]; подданыи нашъ волости Кгереноинскеи з села Коревич Томушъ Кгилевичъ… Кгилевич (11 чэрвеня 1569 году)[12]; Юско Кгило (1649 год)[13]; Gilowicz (1671—1681 гады)[14]; Gile (1744 год)[15][d].

Remove ads

Носьбіты

  • Стас Кіл — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1536 і 1537 гадамі

Гілевічы (Gilewicz) гербу Навіна — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[36].

Гілевічы або Болтуты-Гілевічы (Bołtut-Gilewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род[37].

Кілевічы-Кулі — літоўскі шляхецкі род[38].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Гілі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Гілішкі, у гістарычнай Прусіі — Гілішкен.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -гіл- зь летувіскай мовы su-gìlti < gélti 'вельмі балець'[3]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Killin[1]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Gilberia[6]
  4. Таксама:
    • Гілён, Гільюн, Гілюн: Gilon (1670 год)[16], Giljun (1864 год)[17], Gilun (1909 год)[18];
    • Гілют, Кілуць (адзначалася германскае імя Gillota[19], Gilot[20][21]): люди в Оникштенском повете, въ Крашинскои волости… Бачуика Килутевича (12 красавіка 1512 году)[22], Giluty (1744 год)[15];
    • Гілюш: Станко Кгилюшевичъ (1528 год)[23], у Памор’і адзначалася прозьвішча Gillasch[24];
    • Гільвін (адзначалася старажытнае германскае імя Giselwin[25]): двор свои у волости Тельшовское на имя Вермяны… людми на имя з Кгильвиномъ и зъ братом его Межом (22 ліпеня 1528 году)[26], на гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гільвінцы;
    • Гілагінт (адзначалася старажытнае германскае імя Gislegendis[27]): Юрыи Кгилокгинтовичъ (1528 год)[28];
    • Гілгут (адзначалася старажытнае германскае імя Gelgod[29]): bayorum nomine Gilgut Genehutte (Хроніка Віганда)[30], Миколаи Кгилкгудовичъ (1528 год)[31];
    • Гілет (адзначалася германскае імя Gilet[32][33]): Teresa Gilet (1800 год)[34];
    • Кільконт: Станиславъ Кильконтович (1528 год)[35]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads