Дабраўляны (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабраўля́ны[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XVIII стагодзьдзі вёска Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. згадваецца ў складзе Суботніцкай парафіі, уласнасьць Радзівілаў.

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх, 84 рэвіскія душы. У 1897 г. 42 двары, 257 жыхароў, у 1909 г. 52 двары, 335 жыхароў, 347 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 50 двароў, 226 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (83 двары, 415 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Расьсьвет», з 1954 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». У 1970 г. 221 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 46 двароў, 99 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 55 чалавек[2]
  • 1999 год — 99 чалавек, 46 двароў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads