Дабрынь (Гомельская вобласьць)
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабры́нь[1] — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на мэліярацыйным канале, злучаным з вадасховішчам. Цэнтар сельсавету. Насельніцтва 688 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 182 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Нароўля — Ельск.
Remove ads
Гісторыя

Ці не ўпершыню вёска Дабрынь згаданая ў 1683 годзе[a], калі ў Мазырскім павеце выбіралася пагалоўнае[b]. Паводле крыніцы, уладальнік пан Міхал Чыжэўскі за сябе і жонку, г. зн. за шляхту, выплачваў 4 злотых і 1 грош, за 8 сваіх падданых «простага стану» зь вёсак Дабрынь, Кустаўніца і Міркаўшчына – яшчэ 8 зл.[2]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дабрынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавалі школа граматы і крама. У 1910 у вёсцы адкрылася школа.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 11 двароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 128 жыхароў; 1897 — 78 двароў, 402 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 613 жыхароў у вёсцы, 121 жыхар у фальварку; 1924 — 156 двароў, 647 жыхароў; 1959 — 869 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 273 гаспадаркі, 688 жыхароў[3]
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads