Дабучын
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабу́чын[3] — вёска ў Беларусі, каля каналу Вецу. Уваходзіць у склад Хараўскога сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У 1554 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца азначыла жыхароў Дабучына ліцьвінамі (літвой): «…падданых нашых Дабучынскіх — Літву і тэж іншых усіх, каторыі Рымскаму закону прыслухаюць…»[4].
За расейскім часам — цэнтар воласьці ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні. Тут было 739 жыхароў, 72 двары, 1340 дзесяцін, царква, школа[5].
У 1921—1926 гадох вёска была цэнтрам гміны ў складзе Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы[6][7]. 22 студзеня 1926 году гміна расфармаваная, яе абшар увайшоў у склад створанае гміны Пружана.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 221 чалавек
- 2010 год — 174 чалавекі
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р85 Слонім — Высокае і Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[8].
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Сьвята-Ўсьпенская царква (1855)
- Капліца
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads