Данілаўцы

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дані́лаўцы[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.

Хуткія факты

У вёсцы знаходзіцца прыпыначны пункт Данілаўцы на чыгуначнай лініі Масты-Ваўкавыск-Цэнтральны.

Remove ads

Гісторыя

Вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1737 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, мела 42 валокі. У 1796 годзе фальварак і вёска ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 20 двароў, 277 жыхароў.

Насельніцтва

  • 2004 год — 97 двароў, 190 жыхароў
  • 2009 год — 136 чалавек[1]

Інфармацыя для турыстаў

  • Селішча, раньняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). На захад ад вёскі, на беразе р.Рось. Плошча 1,2 га. Абсьледавалі ў 1958 годзе Фрыда Гурэвіч, у 1973 годзе Яраслаў Зьвяруга. Знойдзены фрагмэнты ганчарнай керамікі, жалезныя тыглі. Матэрыялы абсьледаваньня селішча знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
  • Курганны могільнік, раньняе Сярэднявечча (XI—XIII ст.). За 0,7 км на паўднёвы ўсход ад в. Данілаўцы. Адкрыла і дасьледавала ў 1958 годзе Фрыда Гурэвіч, абсьледаваў у 1973 г. Яраслаў Зьвяруга. Тры курганы, вышыня 0,6 м, дыямэтры да 12 м.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads