Дзьмітры Клімовіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Клімовіч (нар. 9 студзеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпэда», дзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Менск». У лютым 2012 году падпісаў кантракт з «Гомлем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[2]. У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з малдаўскім клюбам «Зымбру»[3]. Разам з клюбам здабыў Кубак і Супэркубак Малдовы. У сьнежні 2014 году пакінуў малдаўскі клюб[4].
У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], які паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[6]. У складзе «Граніта» быў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 году перайшоў у клюб «Крумкачы», зь якім падпісаў кантракт да канца сэзону[7], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з сталічнікамі[9].
У жніўні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[10]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне. У сэзоне 2018 году стаў капітанам каманды ды заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[11]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[12]. У сэзоне 2019 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, але прапусьціў пачатак сэзону 2020 году. Зь верасня 2020 году зноў пачаў трывала выходзіць на поле. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[13]. У лютым 2021 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом клюбу[14]. У ліпені 2021 году пакінуў койданаўскую каманду[15].
Remove ads
Дасягненьні
Статыстыка
Асабістае жыцьцё
Жонка — Яўгенія Клімовіч[18].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads