Дзьмітры Некрашэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмі́тры Некрашэ́віч (нар. 26 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

Выхаванец клюбу «Іслач», ужо з 2016 году пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў асноўнай каманды. Не зважаючы на жаданьне галоўнага трэнэра «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], праз абмежаваньні на выступы толькі зь веку 16 гадоў пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсэзонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасьні 2017 году, неўзабаве па дасягненьня 16-годзьдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і пачаў выступаць за дублюючы склад. 26 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтану» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, у веку 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым гульцом Найвышэйшай лігі ў сэзоне[4]. У сэзоне 2018 годзе выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы. У сакавіку 2019 году падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[5]. У сэзонах 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам да лютага 2023 году[6]. Прапусьціў першую палову 2022 году, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], разам зь якім здабыў перамогу ў Першай лізе. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[8], а ў студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[9].

У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у койданаўскім «Арсэнале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку ўзмоцніў склад «Слоніма-2017»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 году пакінуў слонімскі клюб[11] і неўзабаве прыяднаўся да складу «Астраўцу»[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[13]. У студзені 2024 году вярнуўся ў «Слонім-2017»[14], але толькі на паўгады[15]. У жніўні 2024 году далучыўся да «Баранавічаў»[16]. У канцы таго ж году падоўжыў кантракт з клюбам[17].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads