Дзяманты

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзя́манты[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Дамунд або Дамонд (Damundus, Damondus) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

На пачатку XVII ст. вёска маёнтку Іўе ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 20 аселых гаспадарак, больш за 8 валок зямлі. Уласнасьць Кішкаў. У 2-й палове XVIII ст. вёска маёнтка Гаўя.

У XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 91 рэвіская душа, вёска адносілася да маёнтка Багмаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 55 двароў, 376 жыхароў. У 1909 г. 66 двароў, 298 жыхароў, 346 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 261 жыхар.

3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 301 жыхар) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. У лютым 1952 г. арганізаваны калгас «Герой працы», з сакавіка 1953 г. у калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Івейскім сельсаветах. Пасьля ў складзе калгасу «Іўе».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1970 год — 143 чалавекі
  • 1999 год — 24 чалавекі, 12 двароў
  • 2009 год — 11 чалавек[3]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads