Даўмонт (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт, Даўмонд, Дамонт), Даўгімонт (Даўкмонт) — мужчынскае імя і вытворныя ад яго прозьвішчы Доўмант (Доўмунд), Домант (Домунд, Домунт).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Дамунд або Дамонд (Damundus[1], Damondus) і Дагімунд або Дагмунт (Dachimundus[2], Dagmunt[3]) — імёны германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[6][7] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[8][9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці»[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theumondo (Theu-mondo)[12].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Доўмунт (Dowmunt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[13].

Адпаведнасьць імя Даўмонт германскаму імю Dagamund[14] (Daegmund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[15].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Demundis[16].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довъмонтъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Довмонтъ… с Доумонтомъ съ пльсковичи на Литву (Доумонтъ[17]; Наўгародзкі першы летапіс); псалъ Довмонтовъ писець (па 1266 годзе)[18]; Dovmundus (1292 год)[19]; передъ намесники полоцькими: перед Домонтом (7 сакавіка 1399 — 25 сакавіка 1407 году)[20]; у Доманта (1410 — пачатак 1420-х гадоў)[21]; nobilibus… Woitko Dolmontowicz (22 траўня 1425 году[a])[22]; Iewlaschonis Dowmunthowicz (1 верасьня 1431 году)[23]; Dewmunt Wolkowicz (15 траўня 1432 году)[24]; Некрашу Довкгимонътовичу земля Кгвоздева (1440—1492 гады)[25]; Домонтъ[26][27] або Домантъ[28][29] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); землицы покупили… у Степанка у Домонтовского (каля 1466 — каля 1480 году)[30]; Gabriele Domunthowicz (10 чэрвеня 1471 году)[31]; ducem Domunth, Jacobum fratrem germanum de Swyr (dux Domunth de Swyr[17]; 1483 год)[32]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[33]; Павле Домантове (XV ст.)[34]; Домантъ[35] або Домонтъ[36] (Ніканаўскі летапіс); Упитское волости… в бояр… у Васка Довмонтовича (9 чэрвеня 1517 году)[37]; Довмонт Билевичъ[38], Томъко Довмонтовичъ[39], Довмонтъ Маръковичъ… Томъко Довмонътович[40], Талюшъ Довкмонътовичъ[41], Павел Довмонътовичъ[42] (1528 год); Нарбут Довмонтович… Нармонтъ Довмонтович (1537 год)[43]; волости Городеньское… землицу пустовъскую на имя Домонътовъщину (20 лістапада 1552 году)[44]; бояр господарских тогож повету Минского: князя Ивана Домонта (2 кастрычніка 1557 году)[45]; Петръ Домонтъ[46], Павелъ Томковичъ Домонтъ[47], Григорей Шимковичъ Домонтовичъ[48], Петръ Домонтовичъ[49], Петръ Домонтъ[50] (1567 год); Johannes Domundns Lituanus (1580 год)[51]; pana Yana Pietrowicza Dowmonta… подпис руки писмом рускимъ тыми словы: Ян Петровичъ Довмонт властною рукою (24 верасьня 1585 году)[52]; еи милость панеи Ганъне Балтромеевне Довмонта Сесицкои (4 сакавіка 1596 году)[53]; Kasper z Dowmunta Siesicki (3 ліпеня 1596 году)[54]; Езофъ Станиславовичъ Довмонт рукою [властною] подписалъ (11 кастрычніка 1597 году)[55]; Daumondus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[56]; Samuel Domontowicz (сакавік — красавік 1656 году)[57]; Pan Domont Karol (7 ліпеня 1664 году)[58]; Marcjan Domontowicz (1667 год)[59]; земянинъ гдрский воеводства Полоцкого, панъ Ерый Доминикъ Домонтовичъ… бояре нашы Харитонъ да Олехъно Балтромеевичы Домонтовичы… даный Глебу Юревичу Домонъту (6 чэрвеня 1668 году)[60]; Damontowicz (1671—1681 гады)[61]; paniej Krystyny Ihnatowiczówny Dowmątowej (1690 год)[62]; Dominicus Dowmont (3 сьнежня 1708 году)[63]; Dowmontowszczyzna (1744 год)[64]; Adam Domant (1757 год)[65]; Benedykt Domontt (4 кастрычніка 1765 году)[66]; Augustinus Dowmontt… Georgius Dowmontt (20 і 25 верасьня 1778 году)[67]; Andrzej Dowmuntt (22 лютага 1780 год)[68]; Parafia Kowarska… Dowmunty, okolica (1784 год)[69]; Szymon Dowmond… Adam Dowmond[70], Adam Dowmont x, Maciej Dowmond x, Bartłomiej Dowmond x[71], Adam Dowmunt[72] (9 лютага 1791 году); Jerzy Domunt (1793 год)[73]; Józefa Dowmund (1835 год)[74]; Rozalia Daumont Domont (1838 год)[75]; Antonella Dowmontowicz (1842 год)[76].

Remove ads

Носьбіты

З XVI ст. прыдомкам Доўманд або Доўмунд (Доўмунт) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Рукевічаў (Руковічаў[81]) і Сясіцкіх гербу Гіпацэнтаўр[82].

Доўманты гербаў Пагоня, Баволя і Розьмер — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[83].

Доўманты (Dowmont) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Камаяў[84] і Троцкага павету[85].

Долманты або Дольманты (Dołmont, Dolmont) і Доманты (Domont) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[86].

Доманты Машэнскія гербу ўласнага — літоўскі княскі род.

Далмунты, Дамантовічы[87] і Доўманты-Ляскатоўскія[88] — літоўскія шляхецкія роды.

Даўмунтовічы (Dowmuntowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[89].

Дэмантовічы (Demontowicz) гербу Вяж — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[90].

Дамантовіч (Domontowicz), Доўмант (Dowmontt) і Доўмунт (Dowmunt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[91].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Даўмонтавічы і маёнтак Дамонтавічы ў Наваградзкім ваяводзтве, маёнтак Даўмонтаўшчызна або Кублічы ў Полацкім ваяводзтве і фальварак Даўмонты ў Вількамірскім павеце[92].

У XVI ст. існавалі маёнтак Дамонты і рака Дамонта (Домонта) у Жамойцкім старостве[93].

На 1906 год існаваў маёнтак Доўмантаўшчына (Даўмантоўшчына) у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[94].

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Домантавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Дзяманты, у ваколіцах Залатаношы — Дамантава (упаміналася ў 1536 годзе)[95].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads