Дзімамеркі
вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзімамеркі[1] — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці. Дзімамеркі ўваходзяць у склад Ручаёўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У пісьмовых крыніцах паселішча ці не ўпершыню згаданае ў акце абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г., праведзенага згодна з указам караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхайла Васільевіча Збаражскага, які жадаў атрымаць яе “на вечнасьць”[2][a]:
…альсамі ў ляскі праваю стараною ў Караханскі мох балотам, з таго ў Лысную балота ў Шчытоў востраў Брагінскі ў Лецешын балота, каторае балота папалам уздоўж з Лецешына ў Ваўкошынку рэчку, катораю папалам уздоўж, тою рэчкаю ў алёс, з таго альса балотам Цесновым папалам уздоўж, з Цесновага ў Сухое балота папалам уздоўж, з таго балота ў Кабылі Брод, з таго брода ў Пясочню рэчку, тою рэчкаю ўздоўж папалам у сяло Брагінскае Дамамірку, каторая рэчка пайшла тапіламі і балотам у рэчку Чэрэтынскую ў Гнілушу…
Ад 1517 году Брагінскім маёнткам валодалі сыны М. Збараскага[b] князі Хведар (†1533), потым Аляксандар (†1555) Вішнявецкія. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацьвердзіў права на Брагінскія добры князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[5].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Брагінская воласьць з Дамаміркай) было далучана да Кароны Польскай[6].
Карона Каралеўства Польскага

У 1574 г. пры разьдзеле Брагінскага маёнтку паміж Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі «Село Домамирка з людми и з их вшелякою повинностю и даню, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми...» дасталося князю Міхайлу[8].

Надалей паловай Брагінскага замку і места з прылегласьцямі, сярод якіх і сяло Дамамірка, валодаў, а ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[9].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» Дамамірка – у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[10]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[11].

На 1754 год з 9 двароў (×6 — прыблізна 54 жыхары) вёскі Дамамирка Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 10 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 5 злотых і 12 грошаў[12]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Дамамірка пражывалі адпаведна 3, 2 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[13].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дамамерка — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[14]. Паводле “Камерального описания… Речицкой округи” 1796 г., вёскаю супольна валодалі браты Людвік і Алаізы Ракіцкія.[15] На 1834 г. 32 двары. У 1850 г. 36 двароў, 249 жыхароў.
У парэформавы пэрыяд паселішча належала да Ручаёўскай воласьці. У 1879 годзе Дамамеркі пазначаныя як сяло ў Ручаёўскім царкоўным прыходзе. Згодна зь перапісам 1897 г. 80 двароў, 601 жыхар; праваслаўная капліца, карчма.
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзімамеркі ў складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[16].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Насельніцтва
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads