Дуброўнае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дубро́ўнаевёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Дуброўнае ўваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 11 км на захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 130 км ад Гомля.

Транспартная сыстэма

Побач аўтамабільная дарога Камарын — Хвойнікі.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб «Сьвяты Юрый» (Георгій Перамаганосец) князёў Шуйскіх[a].
Thumb
Хутар Тарарынскі альбо Дуброўнае ў рэестры 1768 г.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў інвэнтары Хвойніцкага маёнтку 1721 году[b], калі добры вярталіся ад пасэсара ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча сыну нябожчыка князя Дамініка Шуйскага Мікалаю. Тады на хутары Астраглядаўскага ключа жылі Даніла, Кандрат і Сымон Тарары, ад прозьвішча якіх ён і атрымаў назву Тарарын. Усе разам, акрамя дзякла, яны плацілі 10 злотых чыншу і яшчэ  — 2 бельцы мёду[2]. Тарыф падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва на 1734 год засьведчыў прыналежнасьць Тарарына[c] да маёнтку Хвойнікі князя Ігнацыя, сына Дамініка, Шуйскага[3]. У тарыфе 1754 году хутар згаданы ўжо пад сваёй сёньняшняй назвай Дуброўнае. Зь яго 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотыя і 6 грошаў[4].

У 1768 годзе, згодна з адпаведным інвэнтаром, складзены рэестар пабору Астраглядаўскага ключа. З гаспадароў хутару Tararynski alias Dombrowne Сьцяпана і Івана Тарараў[d], Ярмолы, Міхала, Івана, Васіля, Яўсея Данчанкаў, Савы Карповіча зьбіралася, акрамя дзякла, 42 злотых чыншу, 17 квартаў мёду[5].

Расейская імпэрыя

Thumb
Герб уласны роду Прозараў.
Thumb
Дуброўнае на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дуброўнае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што хутар Дуброўна, сяло Астраглядавічы, вёскі Плоскае, Вязок, Бардакі належалі[e] шамбэляну Яну Ястржэмбскаму[7]

Thumb
Прозараўскі ф. Маратон зь вёскамі Дуброўным і Рашаўцамі ў арэндзе ў Антонія Прыбароўскага. 1811 г.

Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 3 сьнежня 1811 году, фальварак Маратон з 89 рэвізскімі душамі ў прыналежных да яго вёсках Дуброўнае і Рашаўцы трымаў у арэндзе ад паноў Прозараў Антоні Прыбароўскі (42 г.)[8]. У дакумэнце, пазначаным 13 сакавіка 1812 году, запісана, што той фальварак Маратон з прылегласьцямі, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў трохгадовую арэнду былому паручніку войскаў польскіх пану Антонію Прыбароўскаму за штогадовую выплату 900 рублёў серабром[9].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дуброўнае ў складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 49 двароў, 316 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 60 двароў, 402 жыхара.
  • 1959 год — 518 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 двароў, 29 жыхароў.
  • 2021 год — 3 жыхары[11].

Заўвагі

  1. Фота Анатоля Бензярука. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны.
  2. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
  3. Назва паселішча запісана як wieś Tatary, але гэткай у рэгіёне ніколі не існавала. Відавочна, варта чытаць і разумець — Tarary.
  4. У іншых выпадках прозьвішча Тарара падавалася ў форме Тарала. Астатняя і дажыла да нашых дзён.
  5. Папраўдзе, знаходзіліся ў трохгадовай «арэнднай пасэсіі» ад дзедзічнай іх уладальніцы пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар; гл.: Астрагляды
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads