Дудаковічы

вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дудаковічы
Remove ads

Дудако́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гнілцы. Цэнтар сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 172 чалавекі. Знаходзяцца за 12 км на паўночны ўсход ад Круглага, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Талачын.

Хуткія факты

Дудаковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары дамініканаў, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Тапонім Дудаковічы ўтварыўся ад мянушкі заснавальніка паселішча — князя Івана Горскага Дуды.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Дудаковічы як уладаньне Івана Горскага датуецца 1506 годам[2]. Пад 1520 годам паселішча значыцца як уладаньне ягонай удавы і сына Фёдара Дудакоўскага. У 1528 годзе Фёдар супольна валодаў Дудаковічамі з братам Іванам (абодва памерлі без нашчадкаў). Да 1558 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні іхнай сястры Аўдоцьці (удава Багдана Храптовіча), якая пакінула яго сваім дзецям Пятру Храптовічу і Багдане, жонцы Анікея Гарнастая. У 1558 годзе Гарнастаі выкупілі ў Пятра ягоную частку.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дудаковічы ўвайшлі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. З XVII ст. яны набылі вядомасьць як мястэчка з кляштарам і касьцёлам дамініканаў. У 1667 годзе мястэчкам валодаў Геранім Комар, у 1703 годзе — Тэадор Акаловіч, у 1743 годзе — Вілянта.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дудаковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1775 год тут было 17 двароў.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Аднак местачкоўцы, колішнія парафіяне, доўгі час ухіляліся ад пераходу ў маскоўскае праваслаўе. Спробы перахрысьціць іх вяліся з 1844 да 1853 году, нарэшце ўлады Расейскай імпэрыі перайшлі да рэпрэсіяў: найбольш актыўных прыхільнікаў каталіцтва Івана Руляку і Аўгустына Якубава арыштавалі і кінулі ў вязьніцу, а пазьней выслалі «на перавыхаваньне» ў расейскія манастыры[2]. У 1843 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Дудаковічах прыходзкую вучэльню[3]. На 1880 год у мястэчку было 29 двароў, на 1909 год — 50.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дудаковіча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дудаковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Дудаковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 76 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году Дудаковічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1971 год у Дудаковічах быў 101 двор, на 1993 год — 72, на 1997 год — 112.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1775 год — 112 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 262 чал.; 1900 год — 262 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 446 чал.; 1926 год — 376 чал.; 1971 год — 329 чал.; 1993 год — 234 чал.[5]; 1997 год — 291 чал.[6]; 1999 год — 282 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 172 чал.

Інфраструктура

У Дудаковічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1824)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads