Еленка (Крупскі раён)
вёска ў Бобрскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́ленка[1] — вёска ў Бобрскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці.
Remove ads
Мінуўшчына
Заснавана ў XVI стагодзьдзі, належала маёнтку Падбярэзьзе. Каля 1590 р. вёску атрымаў у спадчыну Мікалай Падбярэскі, потым Рафал Падбярэскі, 9 двароў, 5 валок зямлі. У 1641 р. па сьмерці Р. Падбярэскага ў закладзе ў Рыгора Абрамавіча Падбярэскага. Да 1772 р. вёска, уласнасьць пана Барташэвіча. Да канца XIX ст. 10 двароў, 67 жыхароў.
З 1924 року ў складзе Сакалавіцкага сельсавету, потым Бобрскага сельсавету Крупскага раёну. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Ленінец», 17 двароў, 70 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 чалавек, вёска амаль поўнасьцю спаленая нацыстамі. Пасьля вайны адбудаваная, з 1950 року ў складзе ўзбуйненага калгасу «Перамога», з 1960 р. — саўгасу, потым — калгасу «Бобр».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 8 чалавек
- 1998 год — 5 гаспадарак, 7 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads