Забаб’е (фальварак)

былы фальварак у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заб́аб’е — колішняя вёска, маёнтак і фальварак на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Мінуўшчына

Упершыню згаданая ў дакумэнтах першай паловы XVI стагодзьдзя як сяло Забабскае (грамата каралевы Боны 6 студзеня 1529 году). У актавай кнізе прывілеяў пад 1554 годам занатавана, што паны Дашко і Пракоп Сілічы маюць прывілей Боны на маёнтак і сяло Забаб’е, дадзенае за выслугу ад пана Станіслава Віштарта іх дзеду Васку Пракудзе. У XVIII стагодзьдзі існавала ў Забаб’і ўніяцкая царква, пабудаваная падканлцерам ВКЛ Сапегам (імя дакладна невядомае). Найбольш верагодным фундатарам царквы мог быць Казімер Леан Сапега, які валодаў Ружанскімі землямі. У прыход царквы ўваходзілі 24 навакольныя вёскі: Казлы, Замошша, Шаняўцы, Труханавічы, Касіншчына, Залесьсе, Баравікі, Навадворцы, Мельнікі, Руднікі, Вашчынічы, Калядзічы, Ражковічы, Бельчыцы, Сілічы, Несьцяркі, Стаі, Грынявічы, астатнія не існуюць. Сьвятары царквы: Юры Сяцкевіч, Геранім Васілеўскі, Рыгор Махацэвіч, Гаўрыіл Махацэвіч, Міхал Махацэвіч, Бенядзікт Лядзецкі. Пасьля 1780 году цэнтар прыходу ўжо быў у вёсцы Руднікі, апошні ўспамін пра царкву ў Забаб’і сустракаецца пад 1799 рокам[1].

За расейскім часам — фальварак у складзе маёнтку Сялец[2]; маёнтак[3]; вёска (цяпер Казлы)[4] у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Дагэтуль жыхары Казлоў называюць найбліжэйшую да Сілічаў частку вёскі Забаб’ем[5]. У 1866 року — панскі маёнтак, 9 двароў; у 1890 року існавалі маёнтак і фальварак[1].

За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].

З 1939 року ў складзе БССР. У 1940 пачаліся дэпартацыі мясцовага насельніцтва ў працоўны лягер Карговіна(ru)[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads