Казлы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казлы́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, фальварак Забаб’е ў складзе маёнтку Сялец, уласнасьць Голчаў[4]. У вёсцы 57 дымоў, 671 мяшканец, 1333 дзесяціны зямлі[5], у фальварку 987 дзесяцінаў[6].
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7].
Насельніцтва
- 2010 год — 106 чалавек
- 1999 год — 113 чалавек
Інфраструктура
Вёскі Казлы і Мокрае разам складаюць аграгарадок Жураўліны[8].
Дом культуры, аддзяленьне банку, пошта, дзіцячы садок, школа, кавярня.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н529 Калядзічы — Ражковічы — Ляжайка і Н561 Пружаны — Казлы[9].
Турыстычная інфармацыя
Асобы
- Пётар Пракаповіч, старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь у 1998—2011
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads