Забалоччына

вёска ў гміне Нараўцы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Забалоччына
Remove ads

Забало́ччына (па-польску: Zabłotczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Заблоччы́на[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Хуткія факты

Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай. Побач зь вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі парафіі Нараўка.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Вёска заснаваная як цэнтар касьцельнага фальварку ў 1777 годзе. Яе арандатарамі былі сем’і Вянгерскіх, Бенкінаў ды Карчэўскіх. У 1844 годзе Забалоччына перайшла ў царскую казну, выдзяляліся тут жаўнерскія агароды для быўшых жаўнераў царскай арміі. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 117 жыхароў (105 беларусаў, 11 палякаў ды 1 іншай нацыянальнасьці)[5]. 31 ліпеня 1941 году вёска была зьнішчаная немцамі, а жыхары выгнаныя. 5 жніўня 1941 году ў лесе побач зь вёскай немцы расстралялі каля 500 нараўкоўскіх габрэяў[6]. Адбудова Забалоччыны пачалася ўжо ў 1944 годзе[7].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads