Залюцічы
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залю́цічы[2] (таксама — Старыя Залю́цічы[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Случы, за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў. Залюцічы ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[5].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 5 траўня 1896 году — 48 двароў, 377 жыхароў (197 жанчын, 180 мужчынаў)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 414 жыхароў; 1994 год — вёска: 93 двары, 198 жыхароў; 1999 год — 150 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 126 жыхароў, 71 двор[4]; 2009 год — 86 жыхароў[6]; 2018 год — 72 жыхары, 44 двары[1]
Геаграфія
У навакольлях вёскі працякае рэчка Млінавіца.
Помнікі
За пяць кілямэтраў ад вёскі ва ўрочышчы Падкрыльле ўзвышаецца пяцімэтровы абэліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Іёвічы, зьверскі расстраляных нямецкімі захопнікамі ў лютым 1943 году. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сымбалям барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узьведзены на месцы трагедыі вясной 1970 году.
Вуліцы
Маякоўскага, Мэліярацыйная, Новая.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads