Засуньне
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Засу́ньне[1] (з 1931 году — Першама́йск[2][3]; афіцыйная назва — Первама́йск[4][5]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы захад ад Буйнавічаў, за 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Засуньне ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Да 1931 году паселішча мела назву Засуньне.
У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 2 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 20 двароў, 116 жыхароў; 1917 год — 26 двароў, 167 жыхароў; 1940 год — 60 двароў, 2ІЗ жыхароў; 1998 год — 84 двары, 184 жыхары; 1999 год — 200 жыхароў; 2000 год — 84 двары, 194 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 105 жыхароў
Інфраструктура
Базавая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Першамайск».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads