Зафранцуская Грэбля

вёска ў Пухавіцкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зафранцу́ская Грэ́бля[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Хуткія факты

Месьціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск—Асіповічы, каля ракі Балачанка.

Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў
  • 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
  • 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў
  • 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў
  • 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў
  • 1960 год — 44 жыхары
  • 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў
  • 2009 год — 15 чалавек[3]

Асобы

  • Альберт Котаў (нар. 1937) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads