Зыкава (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зы́кава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1846 годзе — вёска фальварку Посапава маёнтку Смыч Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне графа Тызенгаўзу. У 1904 годзе — вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету.

У 1921 годзе вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага павету) Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 года — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай абласьцей.

У 1949 годзе сяляне вёсак Зыкава і Янушаўка стварылі ў калгас імя Чкалава. З 1954 вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтар — вёска Канстанцінава).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1846 год — 5 двароў, 40 жыхароў.
  • 1904 год — 97 жыхароў
  • 1908 год — 13 двароў, 101 жыхар
  • 1921 год — 16 двароў, 78 жыхароў[2]
  • 1940 год — 14 двароў, 64 жыхары
  • 1960 год — 45 жыхароў
  • 1997 год — 4 двары, 7 жыхароў
  • 2009 год — 6 чалавек[3]

Асобы

  • Васіль Грычык (нар. 1960) — беларускі заоляг. Доктар біялягічных навук (2009), прафэсар.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads