Карабаны (Менская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Караба́ны[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася вёскай Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, налічвала 15 двароў і 129 жыхароў.
- З 1901 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, налічвала 155 жыхароў.
- 1907 год — вёска налічвае 32 двары, насельніцтва складае 231 жыхара.
- З 18 па 23 сакавіка 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскіх армій Паўночнага і Захродняга франтоў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 30 двароў і 125 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (30 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 117 жыхароў.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 8 жыхароў
- 30 лістапада 2007 году — 18 жыхароў[2].
- 1999 год — 29 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 18 двароў і 30 жыхароў
Выхадцы
- Зянон Ломаць, беларускі дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads