Кальзьберг
вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́льзьберг[4] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Лашанскі сельсавет. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад цэнтру Менску, за 1,5 км на поўнач ад павароту на Гую з аўтамабільнае дарогі Р28 Менск — Маладэчна — Нарач.
Remove ads
Гісторыя
28 траўня 2013 году перададзеная з Рагаўскога ў Лашанскі сельсавет[5].
Насельніцтва
- 2012 год — 43 жыхары, каля 10 двароў[1]
- 2010 год — 38 жыхароў
- 1999 год — 40 жыхароў
Кальзьберг і Янка Купала
«Ад самай красы маіх дзён невясёлых |
Я. Купала. Зь вершу «Мая навука», Кальзьберг, 1919. |
У Кальзьбергу на пачатку ХХ стагодзьдзя знаходзіўся фальварак, які належаў цесьцю Б. Тарашкевіча Андрэю Сьнітку. У 1919 годзе фальварак арандаваў Юльян Раманоўскі, муж сястры Янкі Купалы Леакадзіі Раманоўскай. Паэт наведваў гэтыя мясьціны ў жніўні 1919 году, жыў тут каля тыдня і напісаў вершы «Мая навука»[6] і «На нашым…».[7]
У 1920—1930-я гады Купала прыяжджаў у Кальзьберг да Янкі Шлыковіча, ад якога запісваў прымаўкі, прыказкі. Лічыцца, што свой верш «Каваль» Купала напісаў пад уражаньнем асабістага знаёмства са Шлыковічам.[8]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads