Кальзьберг

вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальзьберг
Remove ads

Ка́льзьберг[4]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Лашанскі сельсавет. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад цэнтру Менску, за 1,5 км на поўнач ад павароту на Гую з аўтамабільнае дарогі Р28 МенскМаладэчнаНарач.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

28 траўня 2013 году перададзеная з Рагаўскога ў Лашанскі сельсавет[5].

Насельніцтва

  • 2012 год — 43 жыхары, каля 10 двароў[1]
  • 2010 год — 38 жыхароў
  • 1999 год — 40 жыхароў

Кальзьберг і Янка Купала

«Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Душу акрылялі прыгожасьці сьвету,
Па гонях пад небам лунала яна,
Купалася ў сонцы вясёлкай расьпетай,
Сама, як вясёлка, як казка-вясна.»

Я. Купала. Зь вершу «Мая навука», Кальзьберг, 1919.

У Кальзьбергу на пачатку ХХ стагодзьдзя знаходзіўся фальварак, які належаў цесьцю Б. Тарашкевіча Андрэю Сьнітку. У 1919 годзе фальварак арандаваў Юльян Раманоўскі, муж сястры Янкі Купалы Леакадзіі Раманоўскай. Паэт наведваў гэтыя мясьціны ў жніўні 1919 году, жыў тут каля тыдня і напісаў вершы «Мая навука»[6] і «На нашым…».[7]

У 1920—1930-я гады Купала прыяжджаў у Кальзьберг да Янкі Шлыковіча, ад якога запісваў прымаўкі, прыказкі. Лічыцца, што свой верш «Каваль» Купала напісаў пад уражаньнем асабістага знаёмства са Шлыковічам.[8]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads