Камарынскі сельсавет (Брагінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кама́рынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Камарын.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

8 сьнежня 1926 году створаны Камарынскі сельсавет у складзе Камарынскага раёну Рэчыцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[1]. З 25 сьнежня 1962 году ў Брагінскім раёне[2].

16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Кіраўскаму сельсавету (былы Лукаедзкі). 17 лістапада 1959 году Камарыну нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Кіраўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Камарынскаму пасялковаму савету.

26 верасьня 2006 году ў склад пасялковага савету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — ліквідаванага Верхнежароўскага сельсавету[3].

20 жніўня 2008 году ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залесьсе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[4].

12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 2014 году — 8

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads