Каменка (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́менка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.

Remove ads

Гісторыя

На пачатку 20 ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе тут адбылося масавае сялянскае хваляваньне, якое было падаўлена войскамі і паліцыяй.

Напрыканцы лютага 1918 году тэрыторыя акупавана войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году занятая Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 году пад акупацыяй Польшчы.

У 1933 годзе існаваў калгас «Новае Жыцьцё», працавала кузьня.

У часе Другой сусьветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. 23.01.1943 г. было загублена 10 жыхароў.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • на пачатак XX ст. — 32 двары, 230 жыхароў.
  • 2002 — 26 двароў, 38 жыхароў.
  • 2009 год — 26 чалавекb[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads