Каменка (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́менка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку 20 ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе тут адбылося масавае сялянскае хваляваньне, якое было падаўлена войскамі і паліцыяй.
Напрыканцы лютага 1918 году тэрыторыя акупавана войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году занятая Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 году пад акупацыяй Польшчы.
У 1933 годзе існаваў калгас «Новае Жыцьцё», працавала кузьня.
У часе Другой сусьветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. 23.01.1943 г. было загублена 10 жыхароў.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- на пачатак XX ст. — 32 двары, 230 жыхароў.
- 2002 — 26 двароў, 38 жыхароў.
- 2009 год — 26 чалавекb[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads