Канстанцінава (Слабадзкі сельсавет)
вёска ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́нава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1904 годзе на месцы вёскі быў засьценак Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 80 жыхароў. Тут была школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 7 хлопчыкаў.
У 1921 годзе вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 19 двароў, 104 жыхары. У 1931 годзе ― 24 двары, 104 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей. У 1940 годзе ў вёсцы 32 двары, 155 жыхароў. У студзені-ліпені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Жыхары вёскі, браты А. В. і Ф. В. Валасевіч рамантавалі зброю партызан, рабілі памятныя мэдалі для партызан, якія вызначыліся ў баях.
У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава. З 9 красавіка 1954 года вёска — цэнтар калгасу «1 Мая».
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads