Кантрыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кантры́т — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гундырыт або Гунтарыт (Gundirit, Guntarith) і Рыдгунт (Riidgunt) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[2], а аснова -рыд- (-рыт-) (імёны ліцьвінаў Рыдэль, Рытаўт, Зэгрыда; германскія імёны Riedel, Ritoldus, Segrida) — ад бургундзкага rîdan[3], стараісьляндзкага ridha, стараангельскага rīdan 'езьдзіць конна'[4]. Апроч таго, бытавала старажытнае германскае імя *Ganderedus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мацко Контритович (1537—1538 гады)[6].
Remove ads
Носьбіты
- Мацька Кантрытавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[7]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads