Рытаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рытаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рыдвалд або Рыталд (Ridwald, Ritoldus[1][2][3], Ritaldi, Ritaud[4][5]) і Валтрыд (Waltrid[6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -рыд- (-рыт-) (імёны ліцьвінаў Рыдэль, Зэгрыда, Кантрыт; германскія імёны Riedel, Segrida, Guntarith) паходзіць ад бургундзкага rîdan[8], стараісьляндзкага ridha, стараангельскага rīdan 'езьдзіць конна'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theutrid (Theut-rid)[11].
У Прусіі бытавала імя Rytawte[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andrzej Rytowtt (1690 год)[13]; Рытовта (1864 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй Рытаўт — шляхціч Віленскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1690 годзе
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads