Рыдэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыдэль (Рыдзель, Рытэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рыдэла або Рыдэль (Riddela[1], Riedel) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рыд- (-рыт-) (імёны ліцьвінаў Рытаўт, Зэгрыда, Кантрыт; германскія імёны Ritoldus, Segrida, Guntarith) паходзіць ад бургундзкага rîdan[3], стараісьляндзкага ridha, стараангельскага rīdan 'езьдзіць конна'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rydel (Rydl) і Rytel[5].
У Прусіі адзначалася імя Рытыл: Ritil (1360 год)[6]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Riedel[7][8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: praesentibus ibidem honorabili et nobilibus… Andreae Rytel (23 красавіка 1515 году)[9]; подсудъку Андрею Рытелю (6 красавіка 1530 году)[10]; у Грезское волости у селе Покоршове… Еремея Рыделя службу (9 сакавіка 1537 году)[11]; на Савку Риделевича (23 красавіка 1540 году)[12]; подданый господарьский Радкова сотницства Савка Риделевичъ (20 жніўня 1540 году)[13]; под Олесъком а Мартиномъ Рыделевичи (1557—1558 гады)[14]; Ilko Rydzielewicz, Choćko Rydelewicz… Ilko, Michałko Rydzielewiczy… Sieńko, Chwećko Rydzielewiczy… Arcim Rydzielewicz (1561 год)[15]; Станиславъ Рытел (1565 год)[16]; Władysław Rytel, mostowniczy Witebski (30 траўня 1670 году)[17]; Wawrzyniec Rytelo (1745 год)[18]; Joannes Rytel (1762 год)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Рытэль — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Рыдэлі (Rydel) — прыгонныя зь мястэчка Жодзішкаў і вёскі Раслы, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Рытэлі (Rytel) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[21].
Рыдэль (Rydel) і Рытэль (Rytel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
На 1904 год існавалі вёска Рыдулева, тры вёскі з назвай Рыдылева і вёска Рыдзілава ў Бельскім павеце Смаленскай губэрні[23].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Рыдзялі, на гістарычнай Лідчыне — Рыталеўшчына.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads