Канцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канцейка (Кандыка), Кунцейка (Кунцік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гундзіка, Кундзіка або Кунціка (Gundicho, Cundicho, Cunthicho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gontek (Guntek) і Guntko[3].
У Прусіі бытавала імя Гундыка (Гунтыка): Gundico (1384 год)[4], Guntike (1419 год)[4], Guntiko (1425 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Контеико Булшайтевичъ (14 красавіка 1542 году)[5]; Dawid Konteyko na miejscu Józefa Konteyki… Jan Martinowicz Kunteyko na miejscu Marcina Konteyki (1667 год)[6]; Jan Konteyko[7], Dawid Konteyko[8] (1690 год); Hryszka Kondyka (1704 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
Канцейкі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці
Кунцікі — літоўскі шляхецкі род[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads